ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «(Ня)бачнае мацярынства: палітыка, эканоміка, міграцыя»

23.10.2023 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае


У панядзелак, 23 кастрычніка ў рамках праекта FemMoz адбудзецца анлайн-дыскусія «(Ня)бачнае мацярынства: палітыка, эканоміка, міграцыя».



Дата: 23 кастрычніка

Час: 18.00 (час берлінскі, гэта 18.00 па Варшаве, 19.00 па Мінску і 19.00 па Тбілісі)

Месца: zoom 


Пагавораць пра досвед палітычнага пераследу маці, складанасці сумяшчэння мацярынства, працы і актывізму, а таксама паразважаюць пра прычыны падзення нараджальнасці. 

Спікеркі падзеляцца досведам міграцыі з дзецьмі і добраўпарадкавання ў новай краіне і абмяркуюць, што (не) робіцца для таго, каб публічныя прасторы і мерапрыемствы станавіліся больш інклюзіўнымі для маці.

Спікеркі:

Юлія Васілюк, журналістка, удзельніца праграмы USAID «Жаночае лідэрства», аўтарка 15 кніг для дзяцей.

Мая Церакулава, лекарка-педыятарка.

 Вікторыя Лаўрынюк, удзельніца Фемгрупы Каардынацыйнай Рады, даследчыца гендарна-арыентаванага гвалту. 


Мадэратарка — Лена Агарэлышава, сацыялагіня, фемактывістка. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ