У аўторак, 19 снежня, у лекторыі «Фрэскі» у межах праекта «Культуралогія без межаў» адбудзецца лекцыя Аляксея Друпава «Традыцыйны жаночы строй беларусак».
Дата: 19 снежня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Так склалася, што менавіта жаночае адзенне з’яўляецца выбітным адлюстраваннем беларускага строю. Менавіта яно дакладна не толькі вызначала беларусак сярод іншых суседніх народаў, але і дазваляла дакладна вызначыць, з якога рэгіёну Беларусі паходзіць дзяўчына.
На лекцыі вы даведаецеся:
на якія гісторыка-этнаграфічны рэгіёны падзяляюць Беларусь навукоўцы і якія комплексы аддзення ўласцівы кожнаму з іх;
з якіх элементаў складаецца комплекс традыцыйнага жаночага аддзення;
гісторыю развіцця жаночага аддзення, уплыў на яго развіццё гарадскога і шляхотнага асяроддзя, культуры суседніх народаў.
Лектар — Аляксей Друпаў , супрацоўнік музея народнай архетыктуры i побыту ў Азярцы
Кошт — 15 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.