Прэзентацыя альманаха па культурнай спадчыне «CTRL+S» у Вільні

16.12.2023 16:00 - 17:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У суботу, 16 снежня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры прэзентуюць штогадовы альманах па культурнай спадчыне «CTRL+S», прысвечаны сёлета тэме «Утопіі нашай спадчыны».



Дата: 16 снежня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 


Аўтары і героі альманаха — даследчыкі, міжнародныя эксперты, а таксама студэнты ЕГУ — разважаюць над гістарычнымі ідэаламі захавання культурнай спадчыны, а таксама спрабуюць паглядзець у будучыню захавання і адчуць выклікі, якія яна нясе.

 Назва альманаха «CTRL+S» — кампутарная каманда «захаваць» — гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя. 

Мэта публікацыі — паказ еўрапейскай перспектывы спадчыны Беларусі праз даследванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў. 

Галоўны рэдактар альманаха — Сцяпан Стурэйка, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ. 


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць асобнік прыгожага каляровага альманаха. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ