У сераду, 17 красавіка, праект «Унутры» ладзіць у Мінску наступную лекцыю з цыклу «Мінск. Унутры».
Дата: 17 красавіка
Час: 19.00
Месца: галерэя «АРТ ФАБРЫКА», вул. Свярдлова, 2, Мінск
Чытае гісторык Антон Дзянісаў.
Тэма — «Горад у аб’ектыве. Менск, дамы і яго жыхары ў вядомых і забытых кінафільмах».
У многіх стужках горад Мінск станавіўся прасторай, дзе разыгрываліся драмы, смешныя сцэны, самаахвярныя подзвігі і любоўныя гісторыі. Горад рос, трансфармаваўся, мяняўся яго архітэктурнае аблічча і мода гараджан.
Усё гэта трапляла ў аб’ектыў кінакамеры.
У лекцыі ўзгадаюць гэта і пакажуць адметныя працы беларускіх і замежных рэжысёраў.
З пытаннечкамі і па запіс рушце ў каментары да адмысловага паста ў тэлеграм-канале праекта.