Тэатралізаваная экскурсія, прадказанні і дэсерт: экскурсія па Гародні

27.04.2024 12:00 - 16:00 музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 42 рублі


У суботу, 27 красавіка, музей гісторыі рэлігіі кліча на шпацыр па Гародні.




Дата: 27 красавіка

Час: 12.00

Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна



Вось вам 5 прычын, каб пайсці: ⠀ 

Паглыбіцца ў сямейны побыт другой паловы XIX стагоддзі ⠀ 


Чаму ў кабінет бацькі не ўваходзілі без груку? 

Хто кантраляваў працу прыслугі? 

Што найчасцей дарылі дзецям на святы?

 Як рабілі манікюр 200 гадоў таму? 


Атрымаеце адказы і зразумееце, што сёння вырашыць побытавае пытанне значна прасцей. Не сышліся характарамі? У XIX стагоддзі пра такое не чулі. ⠀ 

Прадэгуставаць аўтарскі дэсерт ⠀ 

Вы ведалі, што ў Гродне бываў брат Напалеона Банапарта? Яму дужа спадабаліся мясцовыя прыгажуні і... ⠀ 

Што адбылося, даведаецеся на экскурсіі. ⠀ 

І паспытаеце аўтарскі дэсерт пад назвай «Жэром Банапарт». ⠀ 


Прагуляцца па горадзе ў інтэрактыўным фармаце ⠀ 

Падчас шпацыру вам трэба будзе падрыхтавацца да прыёму ў шляхецкім доме. ⠀ 

Вы атрымаеце чэк-ліст з заданнямі. ⠀ 

Купіць падарунак для гаспадыні дома, падабраць убор, наведаць імшу — столькі спраў! 

А яшчэ вас пазнаёмяць з лёсамі жанчын, якія зрабілі вялікі ўнёсак у гісторыю Гродна. ⠀ 


Тэатралізаваная экскурсія, прадказанні і дэсерт: экскурсія па Гародні ⠀ Прадказанні склала сама Эліза Ажэшка! ⠀ ⠀ 


Навучыцца распазнаваць лекавыя травы і згуляць у фанты ⠀ 


Вы станеце ўдзельнікам тэатралізаванай экскурсіі, якую правядзе маці вельмі вядомага жыхара Гародні. ⠀ 


Кошт — 42 рублі. Працягласць — 4 гадзіны. 


Калі не паспяваеце гэтым разам, ведайце: экскурсію будуць паўтараць праз два тыдні, 11 траўня ў 12.00. ⠀ 


Па запіс і даведкі звяртайцеся ў дырэкт музейнага інстаграма.







Вам можа быць цікава

Ганна Янкута ў Лавіньі пад Лазанай

13.07.2025 (18:30 - 21:00) Château de Lavigny (Route d’Etoy 10,)

Творчая сустрэча з Яўгенам Папакулем у Мінску

13.07.2025 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ