У аўторак, 22 кастрычніка, мастацтвазнаўца Алена Бохан чытае ў Мінску лекцыю «Беларускае мастацтва ад першабытных часоў да сучасных мастацкіх практык, пра якія нам ужо ўсё тлумачылі».
Дата: 22 кастрычніка
Час: 19.00
Месца: прастора «Кирпичи», Зм. Бядулі, 13 (корп. 5, офіс 313, паверх 3), Мінск
Гэтай лекцыяй распачынаецца цыкл «Несучаснае, але актуальнае. Гісторыя беларускага мастацтва для тых хто любіць глядзець сваімі вачыма».
Спікерка дасць кароткі мастацкі інструктаж для арыентавання ў айчыннай візуальнай культуры.
У часе лекцыі вы зможаце разабрацца ў пытаннях:
З якога моманту пачалася гісторыя мастацтва Беларусі?
Ці ️сінхранізуюцца мастацкія працэсы, якія адбываліся ў Беларусі, з асноўнымі вехамі развіцця сусветнага мастацтва?
Як веды аб творах, створаных майстрамі мінулага, дазваляюць самастойна разабрацца ў сучасных праявах мастацкай творчасці?
І дзе ж чэрпаць патрэбную інфармацыю?
Алена Бохан — кандыдатка мастацтвазнаўства.
Лекцыя будзе на рускай мове. А калі жадаеце праслухаць яе па-беларуску, прыходзьце 26 лістапада ў 19.00.
Квіткі коштам 35 рублёў бярыце па спасылцы.