У суботу, 19 кастрычніка, у галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца бясплатны паказ фільма рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі» ў рамках выставы «Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно».
Дата і час: 19 кастрычніка ў 16.00
Месца: галерэя «Універстэт культуры», Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), Мінск
«Ідзі і глядзі» — адкрытае і бязлітаснае апавяданне пра гады нацысцкай акупацыі.
Галоўны герой, вясковы падлетак Флёра далучаецца да партызанскага атрада. За некалькі дзён ён становіцца сведкам смерцяў, зверстваў, гвалту і праявы бесчалавечнасці.
Жах вайны перададзены ў кінастужцы неверагодна рэалістычна.
Элем Клімаў ствараў фільм па сцэнарыі Алеся Адамовіча паводле яго твораў «Хатынская аповесць», «Партызаны», «Карнікі» і дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі».
Уваход вольны.