У пятніцу, 22 сакавіка, куратар Міхаіл Мірошнікаў чытае ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў лекцыю «Беларускі ландшафт».
Дата і час: 22 сакавіка ў 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
На лекцыі будуць размаўляць аб разнавіднасцях і філасофіі роднага ландшафту.
У тых, хто аднойчы ўбачыў нашу зямлю, засталася ў сэрцы прыгажосць беларускай прыроды, бясконцыя лясы, азёры і рэчкі, якія пераходзяць у блакітнае неба.
Змяняюцца пакаленні, а веліч беларускага ландшафту застаецца штодзённым фонам нашага жыцця.
Краявіды, архітэктурныя матывы, святы і будні адлюстраваліся ў шматлікіх палотнах мастакоў, каштоўнасць твораў якіх з часам узрастае — сучасныя тэхналогіі і тыражнасць робяць прафесійны пейзаж дарагім рарытэтам.
Кошт — 15 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы.