У чацвер, 12 кастрычніка, у абласной бібліятэцы — новая лекцыя з цыклу «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».
Дата: 12 кастрычніка
Час: 18.00
Месца: віцебская абласная бібліятэка, вул. Леніна, 8а, Віцебск
Гэтым разам тэма — «Чужыя магілы? Колькі ў нас было продкаў і дзе яны».
Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак раскажа аб колькасці продкаў кожнага сучаснага жыхара Віцебшчыны, зверне ўвагу на сувязі гісторыі роду канкрэтнай асобы з гісторыяй народаў і краін.
Уваход вольны.