У чацвер, 12 кастрычніка, слынная фалькларыстка Таццяна Валодзіна чытае ў музеі Якуба Коласа лекцыю «Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы».
Дата: 12 кастрычніка
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Прыходзьце даведацца аб народнай медыцыне і замовах беларусаў у еўрапейскім кантэксце, аб сімволіцы і семантыцы побытавых рэчаў, народнага календару, аб этназнакавых функцыях чалавечага цела, а таксама аб тым, як даследуюць народную медыцыну беларусаў як частку духоўнай культуры.
Таццяна Валодзіна — фалькларыстка, доктарка філалагічных навук, загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследуе фальклор беларусаў, традыцыйную духоўную культуру.
Квіткі — 5 рублёў.