14 красавіка, у пятніцу, берасцейскі сталярны каворкінг «Вжух» ладзіць бясплатную лекцыю «Драўніна ў гарадской прасторы».
Дата: 14 красавіка
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: паведамяць удзельнікам, Брэст
Лектар — урбаніст Яўген Шчэрбач.
Даведаецеся процьму цікавага пра тое, як драўніна выкарыстоўваецца ў гарадскім асяродку і што яна азначае для нас, дужа гарадскіх істот.
Уваход вольны.
Рэгіструйцеся праз дырэкт каворкінга «Вжух».