У суботу, 15 красавіка, завітайце на новы занятак рыжскай «Мовы Нанова»!
Дата: 15 красавіка
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Pils iela 21, Рыга
Гэтым разам госця — Ганна Іванэ, настаўнiца беларускай мовы, якая 20 год была дырэктаркай Беларускай асноўнай школы імя Янкi Купалы ў Рызе.
А зараз спадарыня Ганна — намесніца дырэктара па пытаннях беларускай культуры i адукацыі, кiраўнiца школьнага музея Янкi Купалы.
Яна выступіць з тэмай «Агульначалавечыя каштоўнасцi ў беларускай літаратуры». А яшчэ раскажа пра школу, сваю працу і адкажа на вашыя пытанні.
Уваход вольны!