У аўторак, 5 сакавіка, у лекторыі «Фрэскі» — лекцыя «Экалогія: праблема адходаў у свеце і Беларусі».
Як вырашыць праблему адходаў?
Як абыходзяцца з адходамі ў Беларусі сёння?
Навошта сартаваць смецце, калі ўсё роўна амаль усё згружаецца ў адзін смеццявоз?
Падчас гутаркі адкажуць на гэтыя і многія іншыя пытанні, а таксама пагавораць аб тым, што кожны з нас можа зрабіць для захавання прыроды на асабістым узроўні.
А яшчэ будзе майстар клас па раздзельным зборы адходаў.
Лектар — Сяргей Юшкевіч, спецыяліст па экалагічнай адукацыі.
Кошт — 15 рублёў.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы ўнізе.
Дата: 5 сакавіка
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск