Кінапаказы па-беларуску ў Батумі: глядзяць «Небарак»

05.03.2024 20:00 - 22:00 Media Hub (вул. Парнаваз Мэпэ, 67) 10 лары

У аўторак, 5 сакавіка, у Батумі — новы кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць свежанькую драму «Небаракі» (2023).

З-за жорсткасці мужа Бэла Бакстар скончыла жыццё самагубствам, утапіўшыся ў рацэ.

Эксцэнтрычны вучоны вырашае выратаваць жанчыну і перасаджвае ёй мозг яе ж ненароджанага дзіцяці.

Разам з Бэлай вам давядзецца прайсці мудрагелісты і жорсткі шлях сталення ў паскораным тэмпе. Бо развіваецца яе мозг хутчэй, чым у немаўляці.

Скрозь параўнальна нядоўгае, але насычанае падарожжа вы бачыце усё, праз што кожны з нас праходзіў і працягвае праходзіць.

Квіткі — 10 лары на арэнду памяшкання і безліміт гарбаткі.

Ласункі вітаюцца.

Дата: 5 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Media Hub, вул. Парнаваз Мэпэ, 67, Батумі


Вам можа быць цікава

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ