У чацвер, 18 красавіка, куратарка Дзіна Даніловіч чытае ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў лекцыю «Фатаграфія: дакумент ці містыфікацыя?»
Дата і час: 18 красавіка ў 18.00
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
«Праблема, якая абмяркоўваецца на прафесійнай супольнасцю найбольш горача, — суадносіны паміж дакументальным і канцэптуальным у фатаграфіі. Рашэнне ляжыць на паверхні: як толькі фатаграфія прызнаецца сабе, што хлусіць на кожным кроку, яна становіцца мастацтвам», — сказаў трохразовы лаўрэат World Press Photo Давідэ Мантэлеонэ.
Яшчэ ў 19 стагоддзі вядомыя эксперыменты Баяра, Робінсана, Рэйландэра паказалі, што фатаграфія можа падманваць, маніпулюючы нашай верай у дакладнасць фатаграфічнага малюнка.
Аднак ні гэта, ні ўсе наступныя эксперыменты ў 20-м стагоддзі, ні нават з’яўленне лічбавай апрацоўкі не пазбавілі нас веры ў тое, што фатаграфія праўдзіва адлюстроўвае рэальнасць.
Гэтая вера такая моцная, бо з’яўляецца асноватворнай для нашага разумення фатаграфіі і адрознення фатаграфіі ад іншых медыя.
Але ці сапраўды мы можам усё яшчэ раздзяляць гэтую веру?
Ці не змяшчаем мы тым самым фатаграфію ў вельмі вузкую канцэпцыю правільнага і няправільнага, дапушчальнага і недапушчальнага?
Ці не кіруемся мы пры гэтым такім разуменнем фатаграфіі, якое ўжо мала што можа растлумачыць нам у сучасных фатаграфічных практыках і творчых эксперыментах?
Прыходзьце разбірацца!
Кошт — 15 рублёў.
Запісвайцеся па спасылцы.