«Жывая бібліятэка» ў Тбілісі

06.03.2024 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

У сераду, 6 сакавіка, у Тбілісі — «Жывая бібліятэка» ў рамках Тыдня нулявой дыскрымінацыі.





Дата: 6 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 


«Жывая бібліятэка» — гэта фармат, дзе ў якасці «кніг» выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для «большасці» ладам жыцця або светапоглядамі. 

Толькі калі мы будзем задаваць пытанні, даведвацца пра пачуцці і праблемы, з якімі «кнігі» сутыкаюцца ў грамадстве, мы зможам пазбавіцца ад прадузятасці і лепш зразумець іншых людзей, якіх магчыма раней не разумелі. 

Прапануюць пачытаць вось якія «жывыя кнігі»: 

жанчына-баксёрка 

гендарквірная лесбіянка

 дыскрымінацыя на працоўным месцы 

«Жывая бібліятэка» — гэта не месца для спрэчак, гэта месца для шчырага дыялогу. 


Мэта — развеяць стэрэатыпы і пазмагацца з дыскрымінацыяй. 



Удзел вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

«Triangle» ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ