У чацвер, 10 лістапада, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў разам з праектам «Культуралогія без межаў» запрашаюць на другую частку лекцыі пра філасофію тэхнікі.
Дата: 10 лістапада
Час: 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Гэтым разам абмяркуюць:
сацыяльнае канструяванне тэхналогіі;
актарна-сеткавую тэорыю;
постфенаменалогію тэхнікі.
Лектар — Аляксей Верашчака, начальнік Цэнтра лічбавых і мультымедыйных тэхналогій у адукацыі, член Міжнароднага таварыства філасофіі тэхнікі.
Рэгіструйцеся па спасылцы ды прыходзьце.
Уваход — па квітку ў музей: 7 рублёў поўны, 3 — ільготны.