Фрымаркет у Гомелі ⠀

18.09.2022 11:00 - 16:00 «Сожскі Хаб» (вул. Падгорная, 10г) ад 8 рублёў

18 верасня, у нядзелю, у «Сожскім Хабе» — зноў фрымаркет. Прыносьце вопратку, якая больш вам не пасуе па стылі ці памеры, і ўзамен выбірайце тую, ад якой гараць вочы.



Дата: 18 верасня

Час: з 11.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: «Сожскі Хаб», вул. Падгорная, 10г, Гомель


Правілы простыя:

Рэчы, якія вы хочаце пакінуць, павінны быць чыстыя і дагледжаныя, у добрым стане;

Калі рэч не падышла, яе трэба акуратна пакласці туды, адкуль узялі;

Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца з дапамогай гульні «камень-нажніцы-папера» ці любой іншай хуткай і простай штукі (падкінуць манетку, напрыклад).

Рэчы, якія вы хочаце пакінуць, павінны быць чыстыя і дагледжаныя, у добрым стане;

Калі рэч не падышла, яе трэба акуратна пакласці туды, адкуль узялі;

Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца з дапамогай гульні «камень-нажніцы-папера» ці любой іншай хуткай і простай штукі (падкінуць манетку, напрыклад).


 Што можна прынесці?

вопратку (у тым ліку дзіцячую), чыстую і ў добрым стане: з працуючымі маланкамі, з усімі гузікамі, без пацёртасцяў, дзірак і латак;

касметыку з дапушчальным тэрмінам прыдатнасці;

біжутэрыю;

прадметы дэкору;

кнігі з усімі старонкамі;

цацкі (любыя, акрамя мяккіх): драўляныя, пластыкавыя, пазлы і галаваломкі, настолкі;

міскі, ашыйнікі і рэчы для сабак;

пластыкавыя крышачкі ад бутэлек для праекта «Крышарыкі — новае жыццё ў абмен на крышачкі».


Валанцёры, якія дапамагаюць украінскім бежанцам, таксама просяць прыносіць:

цёплыя рэчы і абутак па сезоне, пальчаткі, ваўняныя шкарпэткі, коўдры;

рэчы для дзяцей з 1 па 10 клас;

садавіну і гародніну са свайго агароду.


Валанцёрская машына — цёмна-зялёны Citroen evasion — будзе стаяць ля ўваходу з 11.00 да 15.00, там можна пакінуць рэчы для бежанцаў, не ўваходзячы на маркет.


Не прымаюць рэчы асабістай гігіены (напрыклад, выкарыстаныя расчоскі) і споднюю бялізну.


Важнае правіла: любы чалавек можа прынесці любую колькасць рэчаў. Калі вы нічога не прынеслі, вы ўсё роўна можаце забраць тое, што вам спадабалася.


Уваход — 12 рублёў (а калі вы рэпостніце афішку фрымаркета і захаваеце яе ў актуальным, то 8 рублёў). ⠀





Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Майстар-клас па маляванні пастэллю «Формы колеру» ў Мінску

18.09.2025 (17:00 - 19:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Імпрэза «SKARБ» у Лондане

24.09.2025 (19:30 - 21:00) The Cockpit (Gateforth Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ