У аўторак, 16 красавіка, гарадская ферма «Марыс Мар» ладзіць у прасторы «Flame Place» лекцыю «Экалогія&Творчасць: як творчасць дапамагае стаць больш экалагічнымі і змяніць сусвет да лепшага».
Дата: 16 красавіка
Час: 18.30
Месца: Flame Place, пр-т Машэрава, 9 к. 8, Мінск
Лектарка — экакансультантка Ірына Саковіч.
На сустрэчы вы:
даведаецеся, які ўплыў чалавек аказвае на навакольны свет;
зафіксуеце цесную сувязь паміж творчасцю, мастацтвам і экалогіяй;
пазнаёміцеся з творамі, якія заахвочваюць людзей пераходзіць на «зялёны» бок.
Уваход — данэйшн для добрых зялёных спраў.
Рэгіструйцеся па спасылцы.