ПАДЗЕЯ ДНЯ: Інтэрактыўны занятак па габрэйскай спадчыне Беларусі ў Вільні

15.04.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У панядзелак, 15 красавіка, у Вільні адбудзецца інтэрактыўны занятак на Пэсах «МАМЭ ­ЛОШН УН ТАТЭ КАЛОШН» па габрэйскай спадчыне Беларусі.






Дата: 15 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


 Івэнт адбудзецца ў прасторы CreateCulture Space, дзе некалі жыў ідышамоўны паэт Мошэ Кульбак.



Дзякуючы вандроўнаму беларускаму ідышысту вы даведаецеся: 

калі з’явіліся габрэі (яўрэі) на тэрыторыі Беларусі і Літвы; 

якую спадчыны пакінулі яны на нашых землях; хто такія літвакі; 

чым ідыш адрозніваецца ад іўрыта;

 як «рэстаўравалі» ідыш у Мсціславе 80-х гадах XX cт.


А таксама:

 вывучыце алефбэйс і навучыцеся пісаць габрэйскімі літарамі сваё імя; 

вывучыце разам некалькі песняў на ідыш. 



Уваход вольны, вітаюцца данаты для вядоўцы. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Поп-ап беларускіх творцаў у Вільні

05.09.2026 (12:00 - 20:00) кавярня «third place» (Paupio g. 5)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ