У сераду, 25 снежня, у Лошыцкім маёнтку адбудзецца лекцыя-канцэрт мультыінструметалісткі Кацярыны Радзівілавай «Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую».
Дата: 25 снежня
Час: 16.00
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
На дудзе прагучаць беларускія полькі «Таўкачыкі», «Смаргонька» і вальс, на жалейцы вальс «Зінаіда», на гуслях — калядная песня «Каля майго церама» і танцавальная мелодыя «Лявоніха», на скрыпцы — мазурка і марш.
Разыначкамі канцэрта стануць колавая ліра, на якой прагучаць старажытныя калядкі «Новая радасць стала», «Пастушкове», і салавейка, якая гучыць ў бяседнай песні «Дарожка».
Усе творы сабраны ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі і адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць музычнай культуры Беларусі.
Уваход — па квітку ў музей.
Просяць загадзя запісацца па тэлефоне +375173961886, праз мэйл loshytsa@minskmuseum.by або дырэкт музея.