7 жніўня | 19:00 | zoom
рэгістрацыя тут
На лекцыі пагаворым пра асаблівасці рэпрэзентацыі і ўдзелу жанчын у парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 года і прэзідэнцкай кампаніі 2020-га.
Разбяром выказванні кандыдатаў і іх давераных асоб, асаблівасці рэпрэзентацыі і асвятлення дзейнасці кандыдатак у СМІ ў параўнанні з кандыдатамі, а таксама паразважаем, ці былі ў беларускай гісторыі аналагі жаночай палітычнай барацьбы.
За дзве гадзіны да правядзення лекцыі мы вышлем спасылку і пароль для падлучэння на email, пазначаны пры рэгістрацыі.
Лектарка: Алена Агарэлышава, гендарная экспертка і выкладчыца ECLAB
Мерапрыемства ў Facebook