Запрашаем вас 5 жніўня а 19-й на анлайн-дыскусію «Што рабіць, калі не будзе інтэрнэту?»
Месца сустрэчы – платформа Zoom.
Гэтая сустрэча будзе карысная ўсім, хто ўдзельнічае ў масавых мерапрыемствах. Журналістам, якія іх асвятляюць, і «народным рэпарцёрам», якія ствараюць кантэнт для Telegram.
Калі знікае інтэрнэт, сувязь паміж рэальным і віртуальным светам губляецца. Падчас масавых мітынгаў людзі не маглі даслаць фоткі і відэа, а стрымы разрываліся пасярод трансляцый. Сувязь можа прападаць ад перагрузкі сеткі, а можа знікнуць і праз наўмысныя знешнія маніпуляцыі. Ёсць вялікая верагоднасць, што ў найбліжэйшыя дні мы згубім доступ да Youtube, Telegram і іншых сацыяльных сетак.
На сустрэчы мы абмяркуем наступныя пытанні:
1. Якія сцэнары магчымыя ў працы беларускага інтэрнэту.
2. Як камунікаваць, калі прападзе інтэрнэт. Разбяром офлайн-мэсэнджары і пагаворым, як імі карыстацца.
3. Спосабы абысці блакіроўку паасобных сайтаў і платформаў. Выкарыстанне VPN, ананімайзераў, Psiphon і іншых інструментаў.
Вы можаце выкарыстоўваць псеўданім дзеля бяспекі.
Спасылка на ўдзел: https://us02web.zoom.us/j/88431819701
Рэгістрацыя не патрэбна.
Спасылка на падзею ў FB: https://bit.ly/wherenternet