У аўторак, 3 снежня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Мадэль і вобраз: выявы класікаў беларускай літаратуры ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі».
Дата: 3 снежня ў 17.00
Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
Як у розныя часы беларускія жывапісцы трактавалі вобразы майстроў слова, раскажа вядучая навуковая супрацоўніца музея Настасся Трафімчык.
Наведаць лекцыю можна па квітку ў музей. Папярэдняга запісу не патрэбна.