У чацвер, 19 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Лізаветы Філімонавай «Надар. Калі ён быў фатографам».
Дата і час: 19 снежня ў 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Фелікс Гаспар Турнашон, вядомы як Надар, увайшоў у гісторыю чалавекам кіпучай энергіі і мноства талентаў.
Пісьменнік, журналіст, карыкатурыст, летуценнік, паветраплавальнік, прадпрымальнік, у гісторыі ён моцна прапісаўся як фатограф-партрэтыст — наватар, які стварыў цэлую галерэю выяў сваіх сучаснікаў.
На лекцыі вы даведаецеся пра шматлікія эксперыменты Надара і пра тое, чаму яго імя стала сусветнавядомай гандлёвай маркай.
Квіткі — 15 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі).
Рэгіструйцеся па спасылцы.