У сераду, 17 ліпеня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Скульптура „Укрыжаванне з Галубічаў“ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: пытанне паходжання твора».
Дата: 17 ліпеня
Час: 17.30
Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
Гэтай лекцыяй распачынаецца праект „«Арт-лекторый „Роднага слова“», прымеркаваны да 85-годдзя Мастацкага музея і прызначаны папулярызацыі даследаванняў супрацоўнікаў музея.
Лектар — Станіслаў Чавус, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва.
Драўлянае разьбянае ўкрыжаванне са збору музея, пра якое пойдзе гаворка, уваходзіць у лік найбольш значных помнікаў старажытнабеларускага мастацтва.
Вывучэнне дакументацыі дазволіла выявіць, што агульнапрынятыя ў навуцы звесткі пра правенанс твора з’яўляюцца памылковымі.
У лекцыі будзе падрабязна разгледжана гісторыя ўкрыжавання да ўключэння яго ў збор Мастацкага музея, акрэслены комплекс звязаных з ім музейных прадметаў, на падставе чаго аўтарам выказваецца меркаванне пра сапраўдны рэгіён паходжання помніка.
Удзел — па квітку ў музей. Рэгістрацыі не патрэбна: проста прыходзьце.