Swap party ў Вільні

18.07.2024 18:30 - 20:30 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У чацвер, 18 ліпеня, у CreateCulture Space — Swap party.







Дата і час: 18 ліпеня ў 18.30

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



Swap party — гэта ўтульная вечарына з перапрананнямі і сяброўскім абменам дакучлівымі рэчамі. 

Выдатная нагода крыху адцягнуцца ад навін і зрабіць добрую справу. 

У кожнай і кожнага з нас у гардэробе ёсць тое, што намі ўжо не так любіма, як раней. Вось гэта ўсё прыносьце з сабой: адзенне, аксэсуары, абутак і іншае. 

Будзе і зялёны SWAP, так што прыносьце і расліны! 

Пад гарбату і ламбруска будуць абменьвацца гэтымі рэчамі, пазбаўляцца ад лішніх, але добрых рэчаў, прымяраць новыя стылі і заводзіць новыя знаёмствы! 

За кожную рэч, якую вы захочаце пакінуць сабе, будзе сімвалічны ўнёсак (не менш за 2 еўра за рэч). 

Кожны ананімна будзе папаўняць «скарбонку» кэшам або рабіць перавод у адну з ініцыятыў дапамогі (будуць QR-коды з данатнымі спасылкамі розным арганізацыям і фондам).


 На сустрэчы таксама можна будзе атрымаць экспрэс-кансультацыю стыліста. 



BYOB — Bring Your Own Bottle. Прыносьце з сабой напоі, якія будзеце піць. 




Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ