У суботу, 13 красавіка, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ладзіць пятую лекцыю з цыклу па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»
Дата: 13 красавіка
Час: 15:00 (час мясцовы)
Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А, Віцебск
ГГэтым разам тэма — «Кінаплакат у галоўнай ролі. Трэнды ў культурных традыцыях азіяцкага плаката. Крэатыў і атмасфера. Апавяданне або выклік. Візуальныя канцэпты і сэнсы ў кінаплакаце.»
На майстар-класе пасля лекцыі створыце плакат фільма ў стылі арт-хаўс.
Вазьміце толькі з сабой акварэль і пэндзлік.
Лектарка — сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука.
Кошт — 7 рублёў.
Запісвайцеся праз дырэкт Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.