У чацвер, 29 лютага, крама «Шустры вожык» запрашае на новы керамічны майстар-клас.
Вясна набліжаецца, а з ёй і прага колераў і прыгажосці.
Прыходзьце стварыць керамічныя аксэсуары з вясновымі матывамі.
Брошкі, кулоны, завушніцы і нават пярсцёнкі — самыя розныя ўпрыгажэнні для сябе любімых ці для дарагіх людзей у падарунак.
Стварэнне ўпрыгажэнняў адбываецца ў 2 этапы: на першым занятку вылепіце фігуркі аксэсуараў, аздобіце узорамі. На другім занятку праз некалькі дзён пакрыеце абпаленыя вырабы рознакаляровай палівай.
Працягласць — 1-1,5 гадзіны.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Звярніце ўвагу, што прастора «Шустры вожык» пераехала на іншы адрас!
Дата: 29 лютага
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «Шустры вожык», Урыцкага 18, Гродна
Па запіс, кошты ды іншыя падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт крамы «Шустры вожык».