Літаратура Мінск
Канец: 25.10 (21:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
Лекцыя Змітра Юркевіча «Тэафілія Глінская. З пакалення асвечаных» у Мінску
Пачатак: 25.10 (19:00)Канец: 25.10 (21:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. Багдановіча, 13)
Кошт: 8 рублёў
У пятніцу, 25 кастрычніка, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Тэафілія Глінская. З пакалення асвечаных».
Дата: 25 кастрычніка
Час: 19.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».
Лекцыя прысвечана адной з першых паэтак у гісторыі беларускай літаратуры.
У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» матэрыял пра Тэафілю Глінскую ўкладаецца ў чатыры радкі. З іх на характарыстыку творчага здабытку адводзіцца палова: «Аўтар апісальнай паэмы „Шчорсы“, віншавальных вершаў, перакладаў.
Яе творы належаць да класіцыстычнага кірунку ў шматмоўнай літаратуры Беларусі». Пагадзіцеся, няшмат... Нарадзілася будучая паэтка недалёка ад знакамітага возера Свіцязь на Навагрудчыне.
Пра талент Тэафілі Глінскай свет даведаўся ў 1785 годзе праз падканцлера Вялікага княства Літоўскага Яўхіма Літавора Храптовіча, гаспадара слынных Шчорсаў.
Яе імя раз-пораз апыналася ў цэнтры ўвагі літаратуразнаўцаў, даследчыкаў розных эпох.
Але дагэтуль і ў сямейнай, і ў творчай гісторыі гэтай таленавітай аўтаркі застаецца безліч пытанняў.
То прыходзьце шукаць адказы!
Квіткі — 8 рублёў.