Лявон Вольскі зайграе акустычны анлайн-канцэрт з праграмай “Белая Яблыня Грому”
Выступ адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 4 снежня - кошт квітка абіраеце вы.
Праект “Белая Яблыня Грому” на вершы беларускіх класікаў паўстаў у далёкім 2010 годзе і быў прэзентаваны ў Купалаўскім тэатры. “Сёлета планавалася зрабіць вялікі паўтор таго канцэрта і прымеркаваць яго да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, - кажуць арганізатары. - У сённяшніх абставінах, калі зайграць у Купалаўскім немагчыма, шмат паэтаў ды музыкаў за кратамі, яшчэ больш - па-за Беларуссю, творы з альбома набываюць новы сэнс. Менавіта таму іх варта пачуць зараз”.
У канцэрце прагучыць праграма на вершы паэтаў, а таксама найлепшае з творчасці Лявона Вольскага. Абяцаюць размовы і адказы на пытанні.
Уваход на канцэрт - па квітках, але зручны кошт можна абіраць самастойна.
Квіткі тут
4 снежня, 20:00
Інфалінія: t.me/nashdzien_chat, +375 33 6611432