Літаратура Мінск
Канец: 28.11 (13:00)
культурніцкі цэнтр «Корпус»
Прэзентацыя кнігі “Дзіцячы сеанс”
Пачатак: 28.11 (12:00)Канец: 28.11 (13:00)
культурніцкі цэнтр «Корпус»
Кошт: Уваход вольны
Выйшаў у свет першы нон-фікшн пра ўсю гісторыю беларускага дзіцячага кіно, на выданне якога ўлетку збіралі грошы праз краўдфандынг.
Цяпер аўтарка Марыя Касцюковіч запрашае на прэзентацыю кнігі ў рамках першага фестывалю падлеткавай і янг-эдалт кнігі “YA (Я)”.
Падзея адбудзецца ў суботу, 28-га лістапада, у 12.00 у культурніцкім цэнтры «Корпус» на пр. Машэрава, 9.Паглядзім урыўкі з дзіцячых фільмаў розных гадоў, ўспомнім аўтараў дзіцячых фільмаў, параўнаем свае дзіцячыя і дарослыя ўражанні ад іх.
Пагаворым пра тое, якія гісторыі распавядалі дзецям розных пакаленняў, чаму ад пакалення да пакалення гэтыя сюжэты дзіўна мяняліся і як піянер-герой ператварыўся ў Бураціна.
Абмяркуем, чым жыла беларуская дзіцячая культура ў розны час, для чаго здымалі дзіцячыя фільмы і чаму перасталі — і што зрабіць, каб яны з’явіліся зноў.
Прыходзьце акуратненька, у масках, і беражыце сябе.Цалкам праграма фестывалю тут