У нядзелю, 25 жніўня, гарадская ферма «Марыс Мар» запрашае на майстар-клас «Кветкі як прынты».
Дата: 25 жніўня
Час: 15.00
Месца: Flame Place, пр. Машэрава, 9 к. 8, Мінск
Прапануюць навучыцца рабіць прынты раслін на вопратцы з дапамогай малаткоў і скалак.
Прычым не толькі паэксперыментуюць з кветкамі, тэкстурамі і формамі адбіткаў розных лісцяў і кветак, але і дадуць другое жыццё старой вопратцы.
Спачатку патрэніруецеся на кавалачках белай тканіны: будзеце адбіваць расліны, каб яны пакінулі фарбу і сілуэт.
А пасля кожны зможа паспрабаваць ўпрыгожыць сваю старую белую футболку, майку, топік, шорты і наогул што заўгодна.
Кавалачкі белай тканіны, малаткі і расліны дадуць, а вось старую белую вопратку прыносьце па жаданні.
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы.