Паказ фільма «Мандарын» у Вільні

28.08.2024 19:30 - 22:00 прастора АБФ «Місія» (Teatro g. 3) Бясплатнае


У сераду, 28 жніўня, у Вільні ладзяць новы кінапрагляд ў межах цыклу паказаў квір-кіно «Кінавясёлка».






Дата: 28 жніўня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: прастора АБФ «Місія», Teatro g. 3, Вільня 




Гэтым разам будуць глядзець фільм «Мандарын» (Tangerine, 2015). 




Сін-Дзі Рэла і Аляксандра — найлепшыя сяброўкі, транс * жанчыны і сэкс-працаўніцы. 

У адзін дзень пасля 28-дзённага зняволення Сін-Дзі даведаецца ад сяброўкі аб здрадзе яе хлопца-сутэнёра і тым самым дае пачатак дзіўнай прыгодзе даўжынёй у суткі. 

Усю прыгоду вас суправаджае іскрамётны жаргон, камедыйны падыход да сцэн, якія ў іншым кіно маглі б быць чыста драматычнымі, няёмкія сітуацыі, паднесеныя ў рэалістычным і «бытавым» для няпростага жыцця вулічных сэкс-працаўніц ключы. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лекцыя Кацярыны Стрынгель у Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ