У сераду, 19 чэрвеня, у галерэі «Цэнтр» ладзяць майстар-клас «Чароўныя купальскія свечкі».
Дата і час: 19 чэрвеня ў 17.30
Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск
Майстар-клас праводзіць мастачка Марына Ячмянькова ў межах сваёй выставы «Берагі лёсу».
Кожны ўдзельнік атрымае карысныя практычныя веды і зробіць асабісты набор свечак (3 штукі) з натуральных і экалагічных матэрыялаў, які будзе валодаць абярэгавымі функцыямі.
Удзел — 30 рублёў. Усе матэрыялы ўключаны ў кошт. Магчымы ўдзел дарослага, разам з дзіцём (1 квіток, 1 набор з 3 свечак).
Запісвайцеся па нумары 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз дырэкт галерэі.