Чатыры дні памяці Быкава ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2024 - 22.06.2024 12:00 - 18:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) па запыце


З 19 па 22 чэрвеня ў музеі-лецішчы Васіля Быкава, што ў Ждановічах, адзначаюць дні памяці Васіля Быкава да 100-годдзя пісьменніка.






Дата: з 19 па 22 чэрвеня

Месца: музей-дача Васіля Быкава, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62, Мінскі раён




 19 чэрвеня — дзень першы «Знаёмы незнаёмы Быкаў» 

13:00–14:00 Экскурсія па музеі-дачы (знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй, дапоўненай малюнкамі В.Быкава і экспанатамі з фондаў ДМГБЛ). 

14:30–16:00 Літаратурныя размовы з наведвальнікамі на падворку дачы. Віктарына па загадкавых старонках творчасці Васіля Быкава

 16:00–17:30 Чаяванне Вядоўца — старшая навуковая супрацоўніца Ірына Князева. 

Уваход вольны.



20 чэрвеня — дзень другі. «Ведаць тое, аб чым пішаш» 

Экскурсія-лекцыя, прысвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава. 

Вядоўца — старшая навуковая супрацоўніца Ірына Князева. 

Уваход па квітках.



21 чэрвеня — дзень трэці «Шумныя бярозы» 

14:00–17:30 Літаратурна-мастацкі пленэр: бліц-лекцыя па тэорыі літаратуры, чытанне мастацкага эсэ Ірыны Князевай «Аўтамабіль, час і Васіль Быкаў», літаратурныя гульні, напісанне мастацкіх твораў, стварэнне ілюстрацый да іх

 Уваход па квітках.



22 чэрвеня — дзень чацверты «Васільковы пленэр». 

Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленне вобразаў Васіля Быкава праз інсітнае мастацтва». 

Вядоўца — старшая навуковая супрацоўніца Ірына Князева.

 Кошт — 30 рублёў


Запісвайцеся па нумары +375 (29) 811-21-85.







Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Dranik-party ў Вашынгтоне

25.04.2026 (17:00 - 21:00) Rooftop (401 Massachusetts Ave NW)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ