У нядзелю, 23 красавіка, крама «Феафанія» запрашае на дужа файны майстар-клас па маляванках — традыцыйных маляваных дыванах.
Дата: 23 красавіка
Час: 16.30
Месца: крама-атэлье «Феафанія», Кірава, 3, Гродна
Паспрабаваць сябе ў ролі мастака інсітнага напрамку зможа кожны, бо ягоная асноўная рыса — свядомая прастата і наіўна-рэалістычныя манеры.
Тут веданне правілаў кампазіцыі і перспектывы патрэбны толькі для таго, каб ведаць, што мы парушаем.
Так, парушаючы беспаракана ўсе мастацкія законы, кожны ўдзельнік створыць у тэхніцы маляванкі арыгінальны мастацкі твор з увасобленым адметным аўтарскім светапоглядам.
Кошт — 40 рублёў. Усе матэрыялы ўключаныя.
Працягласць — каля дзвюх гадзін.
Запісвайцеся праз дырэкт крамы «Феафанія».