У суботу, 2 лістапада, Раўбіцкім музеі беларускага народнага мастацтва ладзіць да Дзядоў павучыны майстар-клас.
Дата: 2 лістапада
Час: 12.00
Месца: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, касцёл Святога Мацвея Апостала, Раўбічы, Мінскі раён
У гэты час — напачатку лістапада — адзначаюцца Восеньскія Дзяды. Самы час сямейнай традыцыі ўшанавання душаў памерлых продкаў.
Сёлета Дзень продкаў супадае з «Змітраўскай» суботай — менавіта з тымі самымі Восеньскімі Дзядамі.
Праваслаўныя вернікі на Беларусі традыцыйна спраўлялі Дзяды ў 3-ю суботу пасля Пакроваў (14 кастрычніка).
Пазней святкаванне было звязана з днём вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (8 лістапада) і было прывязана да суботы напярэдадні гэтага дня.
Даволі часта гэтыя суботы супадалі, таму за Восеньскімі Дзядамі замацавалася назва «Змітроўскіх».
То далучайцеся да святкавання «Змітраўскіх» Дзядоў незвычайным спосабам — стварэннем саламянага павука.
Кошт — 12 рублёў дарослым, 9 рублёў школьнікам і студэнтам.
Запісвайцеся па тэлефонах +37517 507 44 69; +375297758059.