У аўторак, 30 ліпеня, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас па стварэнні аромамачулак з эфірнымі алеямі.
Дата: 30 ліпеня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Вы паглыбіцеся ў атмасферу чароўных водараў, даведаецеся пра ўплыў эфірных алеяў на псіха-эмацыйны стан, навучыцеся рабіць аромамачулкі з эфірнымі алеямі.
Дапоўніць вечар сумесны праект з інтэрактыўным музеем пахаў нос «Любімыя водары Якуба Коласа».
Вас чакаюць водары, зробленыя і падабраныя пад творы паэта.
Кошт — 10 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.