“Забаўлянкі для Янкі” збіраюць старых і новых сяброў!

28.12.2013 15:00 - 17:00 выставачная заля“Задзвіння” (вул. Чайкоўскага,3) Бясплатнае

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!  Сапраўдны беларускі “Калядны ранишнік”. Упершыню ў Віцебск са святочнай тэатралізаванай праграмай завітае музычна- вандроўны аркестрык «V U R A J » (г.Мінск).

Заклікаем дзетак ( і бацькоў) прыходзіць у К А С Ц Ю М А Х зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі!

Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша- пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз – Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзведзь!)

Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!

Спасылка сустрэчы: https://vk.com/vurajnakaliady


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ