У нядзелю, 21 красавіка, у Мастацкім музеі Брэста ладзяць майстар-клас па відзіках — традыцыйным роспісе па шкле.
Дата: 21 красавіка
Час: 14.00
Месца: Мастацкі музей, вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В, Брэст
Правядзе яго Народная майстрыня Беларусі Таццяна Зданевіч.
Роспіс па шкле быў дужа распаўсюджаны ў Беларусі з другой паловы XIX да пачатку XX стагоддзя. А ў 2023 годзе традыцыйнаму роспісу па шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Вы даведаецеся гісторыю роспісу па шкле, асаблівасці стварэння карцін, і вядома, паспрабуеце сябе ў якасці мастака.
Просяць толькі прынесці з сабой шкло ў рамцы фарматам да А4. Астатнія матэрыялы дадуць.
Запісвайцеся па тэлефоне 28-91-76 ці праз дырэкт інстаграма музея.
Удзел — па квітку ў музей: 6,60 рублі.