У чацвер, 25 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — майстар-клас па зімовым пейзажы з мастачкай Янай Янішчыц у межах выставы «На беразе ракі...», прысвечанай бабулі спадарыні Яны — Яўгеніі Янішчыц.
Дата: 25 студзеня
Час: 15.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Спадарыня Яна распавядзе сакрэты пейзажыста і дапаможа кожнаму ўдзельніку стварыць свой непаўторны зімовы вобраз.
Падчас майстар-класа будуць рабіць паштоўкі з зімовымі краявідамі і ўвасабляць палёт творчай думкі ў малюнках.
Кошт — 3 рублі. Запісвайцеся па нумары +375173635621.