У суботу, 13 ліпеня, музейны комплекс «Заслаўе» запрашае на творчую сустрэчу з Аляксандрам Сурбам і майстар-клас «Скрыпка: традыцыя і сучаснасць».
Дата: 13 ліпеня
Час: 12.00
Месца: Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе
Аляксандр Сурба — вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела ўніверсітэта культуры і мастацтваў, вядучы спецыяліст па рэстаўрацыі, рамонце і стварэнні струнных смычковых інструментаў, а таксама народных духавых інструментаў.
Размова пойдзе пра засваенне сусветнага гістарычнага і сучаснага досведу ў вырабе і рэстаўрацыі струнных смычковых музычных інструментаў.
Уваход вольны.