У суботу, 13 ліпеня, Дукорскі маёнтак запрашае на тэматычны выходны, прысвечаны XVII-XIX стст.
Дата: 13 ліпеня
Час: з 12.00
Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.
Вас чакаюць цікавыя пляцоўкі, дзе вы даведаецеся пра асаблівасці вайсковай справы, рыштунак і зброю розных эпох.
Не абмінеце увагай і свецкія моманты, а таксама сялянскую культуру.
На тэматычнай пляцоўцы, прысвечанай народнаму жаночаму строю, кожная госцейка зможа адчуць сябе сялянкай XIX стагоддзя і прымерыць традыцыйную намітку.
Квіткі: дарослыя — 25 рублёў, дзеці — 13 рублёў, да 7 год — бясплатна. Папярэдне запісвацца не патрэбна!
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.