Гэтымі выходнымі, 27 і 28 красавіка, мастачка Кацярына Цешка ладзіць у галерэі «Цэнтр» майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Дата і час: 27 красавіка ў 17.00; 28 красавіка ў 14.00
Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск
27 красавіка ў 17:00 адбудзецца майстар-клас па роспісе фігуркі з фанеры.
Удзельнікі распішуць акрылавымі фарбамі свайго вясёлага зайца. Кожнаму госцю падрыхтавана загатоўка з фанеры (вышыня 15 см.) на падстаўцы, якая можа ўпрыгожыць велікодны стол.
Для кожнага ўзросту будзе прапанаваны адпаведны ўзровень складанасці малюнка дэкору — таму ўдзельнічаць могуць і дарослыя, і дзеці.
Маленькім дзеткам можна ўдзельнічаць разам з дарослым (1 квіток = сумесны роспіс адной фігуркі зайца).
Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.
Кошт — 15 рублёў. Узрост — 5+.
28 красавіка ў 14:00 будзе майстар-клас па жывапісе ў «наіўным стылі».
Удзельнікі будуць ствараць жыццесцвярджальныя мініяцюры на палатне. Кожнаму прапануецца палатно памерам 20×20 см, пэндзлі, акрылавыя фарбы і крышачку творчага натхнення.
Падрыхтаваныя рэферэнсы — нацюрморты з кветкамі ў «наіўнай» стылістыцы — можна будзе паўтарыць дапоўніць, або па-свойму інтэрпрэтаваць.
Усе матэрыялы ўключаны ў кошт білета.
Кошт — 30 рублёў. Узрост — 12+.
Запісвайцеся па нумары 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз дырэкт галерэі.