Мерапрыемства “Зямля бацькоўская, святая!”
Пачатак: 02.07 (11:00)Канец: 02.07 (12:00)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
“Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты - наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ”
Эдзі Агняцвет
2 ліпеня 2021 г. у 11.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства “Зямля бацькоўская, святая!”, прымеркаванае да вялікага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе. Музей падрыхтаваў святочную праграму для нашых маленькіх наведвальнікаў.
Мерапрыемства пачнецца з міні-экскурсіі “Дарогі вайны” па аднайменнай выставе, дзе наведвальнікі ўбачаць матэрыялы з фондаў музея, звязаныя з пісьменнікамі-франтавікамі і тымі, хто заспеў вайну дзецьмі: Макар Паслядовіч (1906-1984), Анатоль Астрэйка (1911-1978), Сцяпан Гаўрусёў (1931-1988) і Барыс Сачанка (1936-1995).
Вясёлкавым настроем сустрэне выстава “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт” з яе галоўнымі героямі, якія вучаць дaбpыні, cпpaвядлiвacцi, гyмaнiзмy і любові да poднaй бeлapycкaй мoвы. Адмыслова на свята да дзяцей прыйдзе беларускі пісьменнік і галоўны рэдактар легендарнага часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. Усіх удзельнікаў свята чакаюць займальныя літаратурныя інтэрактывы!
Завяршальнай кропкай праграмы стане дэманстрацыя анімацыйных фільмаў “Боевая машина” і “Лучшее место на свете” кінастудыі “Беларусьфільм” на пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”.
Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, шанаваць гісторыю і культуру, любіць родныя мясціны і сваю Радзіму – Беларусь. Літаратурны музей запрашае сустрэць разам галоўнае свята – Дзень Незалежнасці!
Усіх удзельнікаў мерапрыемства чакаюць памятныя сувеніры ад музея і салодкія падарункі ад партнёраў мерапрыемства кандытырскай фабрыкі “Камунарка”.
Уваход вольны. Папярэдні запіс па тэлефонах: (017) 395 44 47, (017) 363 56 21.
Калі: 2 ліпеня, аб 11-й гадзіне.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)