«Мудрамер» у прамым эфіры: на VOKA пакажуць спектакль пра вынаходніка-самавука

08.07.2021 19:00 - 20:00 VOKA Бясплатнае

8 ліпеня відэасэрвіс VOKA пакажа трансляцыю спектакля «Мудрамер» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прамы эфір пачнецца а 19-й гадзіне па мінскім часе і будзе бясплатна даступны з любой кропкі свету.

За аснову спектакля рэжысёр Аляксандр Гарцуеў узяў аднайменную п'есу Мікалая Матукоўскага, якая была вельмі папулярнай у 1980-я. У рэпертуары РТБД «Мудрамер» з'явіўся ў 2019 годзе, і да гэтага часу яго паказы праходзяць з аншлагам. Галоўны герой сатырычнай камедыі – таленавіты вынаходнік-самавук Мікалай Мурашка (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў), які прыдумаў апарат, што за некалькі секунд можа вымераць узровень інтэлекту ў любога чалавека. У час падрыхтоўкі да запуску прыбора ў серыйную вытворчасць вынаходнік сутыкаецца з цяжкасцямі: яму трэба прайсці праз мноства ўзгадненняў.

Далучыцца да прагляду 8 ліпеня можна ў прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv пасля аўтарызацыі па нумары мабільнага тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Паказ спектакля «Мудрамер» працягвае серыю трансляцый, якія ўжо больш за год відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Дзякуючы гэтаму гледачы змаглі ўбачыць анлайн-прэм’еру трагікамедыі «Профіт», святочны вечар «Наш Караткевіч», прымеркаваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, а таксама найпапулярнейшыя спектаклі РТБД – «Кар’ера доктара Рауса», «Сірожа», «Шлюб з ветрам», «Тры Жызэлі», «Сіндром Медэі» і «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў».


Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ