"Сумоўе" ў музеі Максіма Багдановіча

02.07.2021 19:00 - 20:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А) 3 рублі

Цяжка ўявіць суверэнную краіну без уласнай мовы. Словаў, якія нітуюць сутнасць навакольных з’яваў і рэчаў на пэўнай прасторы з нечым важным унутры нас. Часцей за ўсё, гэтае паяднанне адбываецца ў раннім дзяцінстве, у гульнёвай форме, калі мы разам з бацькамі смакуем тое ці іншае слова, альбо збеГ Гукаў на кончыку языка. Так мы неўсвядомлена самі робімся часткай таго космасу, у якім з’явіліся на свет.

Прапануем Вам 2 ліпеня праверыць на вельмі “неСУР’ЁЗНЫХ” спаборніцтвах свой слоўнікавы запас, зарубіцца ў адгадванні народных беларускіх загадак, а калі словаў не будзе хапаць, то літаральна “на сабе” паказаць творы беларускай класікі і яе герояў (у гульню “Кракадзіл”, пэўна, гулялі ўсе).

Прызы, музычныя і вершаваныя гасцінцы - што яшчэ трэба, каб лішні раз замацаваць: беларуская мова – гэта наш скарб.
Чакаем вас а 19-й гадзіне.
Уваходны квіток: 3 руб.

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ