У суботу, 29 ліпеня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на музейнае свята з нагоды закрыцця выставы «ТэкСтыльны букет».
Дата: 29 ліпеня
Час: з 12.00 да 15.30 (час мясцовы)
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
Імпрэза пачнецца апоўдні з файнага майстар-класа ад Гульнары Качан па стварэнні традыцыйных народных лялек!
Удзельнікі змогуць стварыць уласную традыцыйную народную ляльку-мотанку.
Для ўдзелу рэгіструйцеся па спасылцы, калі яшчэ засталіся мейсцайкі.
У 13:00 адбудзецца прэзентацыя твораў мастачкі Мар’яны Карповіч, а потым разам са спадарыняй Мар’янай удзельнікі кастамізуюць рэчы з уласнага гардэроба. Аўтарка падбярэ выразную дэталь, якая ўпрыгожыць ваш прадмет адзення і зробіць яго запамінальным. Для прэзентацыі і майстар-класа прыносьце любы прадмет гардэроба з тканіны — астатнія матэрыялы дадуць!
І рэгіструйцеся па спасылцы.
А ў 14.00 будзе аглядная экскурсія ад Алесі Іназемцавай, куратаркі выставы «Тэкстыльны букет». Вы даведаецеся гісторыю фестываля «ТэкСтыльны букет» у Мінску і разберацеся ў напрамках развіцця сучаснага тэкстыльнага мастацтва.
Квіткі — 7 рублёў поўны і 3 рублі льготны.