Музычная казка «Чыгунка»

02.04.2017 11:30 - 18:00 Палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) Бясплатнае
П’еса «Чыгунка» напісана на беларускай мове 9-гадовым Кастусём Жыбулем. Казка раней была прызнана адной з найлепшых на конкурсе творчых работ «Купаляняты», які праводзіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Спектакль «Чыгунка» — гэта другая маштабная пастаноўка Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», у якой нароўні са звычайнымі дзецьмі задзейнічаны дзеці з аўтызмам. У мінулым годзе тэатр паставіў мюзікл «Флейта-чарадзейка», які паказаў у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Спектакль будзе цікавы як маленькім гледачам, так і іх бацькам. Пастаноўка распавядае пра сяброўства, сям’ю, дабро і права на памылку.
У «Чыгунцы» шмат іншасказанняў, адсылак да вядомых твораў, у тым ліку Янкі Маўра, Карнея Чукоўскага, Люіса Кэрала і Уільяма Шэкспіра. У п’есе падкрэсліваецца ўнікальнасць кожнага чалавека, уменне паважаць і прымаць асаблівасці іншых людзей.
Прэм’ера музычнай казкі-імправізацыі прымеркавана да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму. Пастаноўка закліканая прыцягнуць шырокую ўвагу да праблемы аўтызму і даць асаблівым дзецям магчымасць адчуць сябе часткай грамадства.
Сямейны інклюзіў-тэатр «i» створаны ў пачатку 2016 года. Яго заснавальнікам стала МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі».

Вам можа быць цікава

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

11.12.2025 (19:00 - 20:00) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

„Беларускі варушняк“ у Таронта

13.12.2025 (15:00 - 17:00) 524 St Clarens Avenue (524 St Clarens Avenue)

Калядныя спеўкі ў Вільні

16.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ